Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка
Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка (6 чэрвеня 1951, в. Кучын, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2016), дацэнт (1987). БіяграфіяСкончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Гісторыя», 1976), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1982). Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1976; гісторыка-філалагічны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар, у 1992—2002 — загадчык кафедры, 2000—2003 — рэктар ІПК і ПК, 2003—2017 — рэктар універсітэта)[1]. Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Расіі і Беларусі пачатку XX ст. Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях супраць студэнтаўПаводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Канстанцін Бандарэнка быў адказны за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2]. УзнагародыУзнагароды: званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медаль СССР «За працоўную доблесць» і інш[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia