Уладзімір Іванавіч Хома
Уладзімір Іванавіч Хома (нар. 1895, Барова, Ашмянскі раён) — беларускі педагог. БіяграфіяСкончыў народнае вучылішча і Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю у 1916 годзе. У 1916—1918 гадах служыў у царскай арміі, затым працаваў настаўнікам. У 1920—1921 гадах служыў у Чырвонай Арміі, інструктар палітаддзела 16 арміі Заходняга фронта. У 1921—1925 гадах — студэнт педфака і этнолага-лінгвістычнага факультэта БДУ, па заканчэнні якога яму была прысвоена кваліфікацыя «Выкладчык гісторыі». З верасня 1923 года па кастрычнік 1928 года — выкладчык рабфака БДУ. У 1928—1932 гадах — дырэктар педтэхнікумаў спачатку ў Магілёве, потым у Полацку, у 1932—1934 гады — рэдактар часопіса «Камуністычнае выхаванне» (горад Мінск) і інспектар Наркамасветы БССР. У 1934—1943 гадах — дырэктар педтэхнікума ў горадзе Маршанску Тамбоўскай вобласці РСФСР, дзе выкладаў асновы марксізму-ленінізму, Канстытуцыю і гісторыю СССР. У 1942—1944 гадах — загадчык аддзела прапаганды Маршанскага гаркама УКП(б). Са жніўня 1944 па лістапад 1945 года — дырэктар Магілёўскага педагагічнага і настаўніцкага інстытутаў, па сумяшчальніцтве — выкладчык на кафедры марксізму-ленінізму. З лістапада 1945 года — выконваючы абавязкі дацэнта, пазней старшы выкладчык кафедры марксізму-ленінізму Магілёўскага педінстытута і лектар абкама КП(б)Б. УзнагародыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia