Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык
Канстанцін Міхайлавіч Вераме́йчык (26 мая 1912, Кастрама, Расія — 3 сакавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966). БіяграфіяСцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 годзе ў самадзейнасці. З 1935 года ў тэатрах Кастрамы і Бранска. З 1946 года ў тэатры імя Я. Купалы, у 1947—1954 і 1957—1973 гадах у Рускім драматычным тэатры БССР, у 1955—1957 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача. ТворчасцьХарактарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур » паводле А. Сцяпанава ), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Пётр («Улада цемры » Л. Талстога), Прытыкін («Варвары» М. Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А. Салынскага), Менас («Антоній і Клеапатра » У. Шэкспіра) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia