Канстанцін Палубінскі |
---|
|
 Герб «Ястрабец зменены» |
|
|
Папярэднік |
Крыштаф Друцкі-Сакалінскі |
Пераемнік |
Ян Фелікс Агінскі[d] |
|
Папярэднік |
Пётр Трызна |
Пераемнік |
Эрнэст Магнус Дэнгаф |
|
|
Папярэднік |
Рыгор Рыгоравіч Трызна[d] |
Пераемнік |
Стэфан Яцыніч[d] |
|
Папярэднік |
Міхаіл Іванавіч Палубінскі[d] |
Пераемнік |
Крыштаф Есьман[d] |
|
|
Смерць |
1640(1640) |
Род |
Палубінскія[d][1] |
Бацька |
Аляксандр Аляксандравіч Палубінскі[d][2] |
Маці |
Ганна Алемані[d][2] |
Жонка |
Соф’я з Сапегаў[d][3][4][…] |
Дзеці |
Аляксандр Гіларый, Габрыэль, Яўстах Канстанцін,
Канстанцыя, Кацярына, Казімір, Крысціна, Ефрасіння, Петранеля, Гальшка Тэадора,
Геранім Канстанцін |
Адукацыя |
|
Канстанцін Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах са Швецый 1600—1629 і Расіяй 1609—1618.
Слонімскі пісар земскі ў 1616—1621 і маршалак у 1621—1625, кашталян мсціслаўскі ў 1625—1633, ваявода парнаўскі з 1633, маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1627.
З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў Дзярэчынскі дамініканскі кляштар.
Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.
Сям’я
Сын лідскага падкаморага Аляксандра Аляксандравіча Палубінскага і
Ганны Алемані, унук новагародскага кашталяна Аляксандра Іванавіча Палубінскага.
Ажаніўся з Соф’яй Сапегай (каля 1595 — каля 1657), дачкой мсціслаўскага ваяводы
Андрэя Сапегі. У 1656, пасля смерці свайго стрыечнага брата Казіміра Льва Сапегі,
Соф’я атрымала частку яго спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адышлі яе сыну
Аляксандру Гіларыю Палубінскаму — адзінаму, які перажыў бацьку.
Акрамя сына, меў дачок Кацярыну (жонка троцкага кашталяна Аляксандра Агінскага), Крысціну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), манашак Петранелю і Канстанцыю.
Літаратура
 Канстанцін Палубінскі — продкі |
---|
|
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 378.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 377.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 74. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6