Юрый Іванавіч Гальшанскі (каля 1480 — 1536), прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Івана Гальшанскага-Дубровіцкага.
Біяграфія
Нягледзячы на тое, што яго бацька быў пакараны за ўдзел у змове супраць вялікага князя Казіміра, захаваў яго вотчыны, галоўнымі з якіх былі Глуск (пазнейшы Глуск-Дубровіцкі), дзе ён заснаваў драўляны Глускі замак і мястэчка, і Дубровіца. У 1525 атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта I Старога прывілей праводзіць у Глуску кірмашы.
Сям'я
Юрый Іванавіч Гальшанскі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Ульяна Іванаўна Бароўская, дачка маскоўскага князя-перабежчыка Івана Васілевіча Бароўскага (пам. 1508). Другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Андрэеўнай Сангушка, дачкой старосты ўладзімірскага і маршалка Валынскай зямлі князя Андрэя Аляксандравіча Сангушка (пам. 1534) і Ксеніі-Марыі Іванаўны Астрожскай.
Дзеці:
- Януш Юр’евіч Гальшанскі (пам. 1549), князь Дубровіцкі і Гальшанскі (1536—1549), вялікі стольнік літоўскі (1540), ваявода кіеўскі (1542—1544) і троцкі (1544—1549)
- Фёдар Юр'евіч Гальшанскі (пам. каля 1528)
- Уладзімір Юр'евіч Гальшанскі (пам. 1545), спраўца Кіеўскага ваяводства (1543)
- Багдана Юр'еўна Гальшанская (пам. да 1558), жонка князя Фёдара Міхайлавіча Вішнявецкага (пам. 1549)
- Сямён Юр'евіч Гальшанскі (пам. 1556), князь Дубровіцкі і Гальшанскі (1549—1556), вялікі стольнік літоўскі (1555)
- Анастасія Юр'еўна Гальшанская (пам. 1561), жонка князя Кузьмы Іванавіча Заслаўскага (пам.1556)
- Андрэй Юр'евіч Гальшанскі (пам. каля 1547)
- Марыя Юр'еўна Гальшанская (пам. 1586), 1-ы муж Андрэй Якубавіч Монтаўт, 2-і муж Міхаіл Тышкавіч Казінскі і 3-і муж князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі (1528—1583)
- Соф'я Юр'еўна Гальшанская (пам. пасля 1594), жонка кашталяна навагрудскага, князя Аляксандра Іванавіча Палубінскага (? — 1608).
- Фядора Юр'еўна Гальшанская (пам. да 1576), жонка старосты рагачоўскага і пінскага, князя Багдана Васілевіча Саламярэцкага (пам. 1565)
- Алена Юр'еўна Гальшанская (пам. да 1557), жонка ваяводы падляшскага і навагрудскага Паўла Іванавіча Сапегі (каля 1490—1579)
- Ганна Юр'еўна Гальшанская (пам. 1583), жонка Елізара Кірдзея-Мільскага.
Зноскі
Літаратура
- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895
 Юрый Іванавіч Гальшанскі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|