Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў
Канстанцін Рыгоравіч Уладзіміраў (1899, г. Рослаўль — 18 ліпеня 1941) — удзельнік абароны Магілёва ў 1941 годзе[1]. БіяграфіяУ Чырвонай Арміі з 1918 года, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1923 у органах міліцыі[1]. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела службы і баявой падрыхтоўкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення міліцыі, капітан. Пры падыходзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў да Магілёва капітан Уладзіміраў узначаліў батальён міліцыі з добраахвотнікаў (250 камуністаў і камсамольцаў), які 12-18 ліпеня 1941 года каля в. Пашкава і Гаі прыкрываў подступы да чыгуначнага вузла[1]. Калі сілы былі на зыходзе, паранены К. Р. Уладзіміраў падняў астатніх байцоў батальёна ў атаку. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна ў брацкай магіле байцоў батальёна міліцыі. ПамяцьЯго імем названа вуліца ў Магілёве. У гонар батальёна міліцыі, у якім ваяваў Уладзіміраў, у в. Гаі ў ліпені 1980 адкрыты мемарыяльны комплекс[1]. УзнагародыПасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia