Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі
Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі (1847-1922) — беларускі акушэр-гінеколаг, грамадскі дзеяч, доктар медыцыны, стацкі саветнік, арганізатар аховы здароўя, і сярэдняй медыцынскай адукацыі ў Гродзенскай губерні. Больш за 40 гадоў быў дырэктарам Гродзенскай школы павітух[1]. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяНарадзіўся ў 1847 годзе[1] ў дваранскай сям’і. У 1867 годзе скончыў Харкаўскую гімназію[2]. Вышэйшую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Харкаўскага універсітэта , скончыўшы курс якога з адзнакай у 1873 годзе са званнем лекара[1]. Быў пакінуты на тры гады пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Прафесійная дзейнасцьУ лютым 1874 года прызначаны ардынатарам універсітэцкай акушэрскай клінікі, дзе працаваў тры гады[1]. У 1877 годзе пераведзены ў Гродна. 9 кастрычніка 1877 года міністрам унутраных спраў быў прызначаны на пасаду дырэктара заснаванай у Гродне павівальнай школы і загадчыкам створанага пры ёй радзільнага аддзялення[1], замяніўшы Данііла Акімавіча Сібілева, пераведзенага ў Астрахань на пасаду губернскага медыцынскага інспектара[3]. Пры ім ў 1878 годзе адбыўся першы выпуск са школы 13 «добра навучаных павітух», якія павінны былі адпрацаваць тры гады ў сельскай мясцовасці, пасля чаго маглі заняцца «вольнай практыкай». Пасаду дырэктара ён займаў па 1910 год. За гэты час колькасць вучаніц павялічылася з 16 у 1876 годзе, да 44 у 1910 годзе. Кемарскі прапаноўваў пераўтварыць павівальную школу ў павівальна-фельчарскую і нават падрыхтаваў ў 1885 годзе праект статута і вучэбных праграм; але праект не быў рэалізаваны. За пладавітую дзейнасць з тытулярнага саветніка быў узведзены ў калежскія асэсары (1882), а ў 1887 годзе за выслугаю гадоў стаў калежскім саветнікам[1]. У 1901 годзе, калі адзначалася 25-годдзе школы, Кемарскі паказваў, што за гэты час была падрыхтавана 281 павівальная бабка. У 1910 году павівальная школа была ператворана ў акушэрска-фельчарскую, якую працягнуў узначальваць К. Кемарскі. К. Кемарскі не толькі быў дырэктарам школы, але і загадваў радзільным аддзяленнем пры ёй[1]. Паралельна з асноўнай дзейнасцю быў штатным урачом Гродзенскай мужчынскай гімназіі, дзе таксама выкладаў заняткі па фізіялогіі чалавека[1]. З 1901 года служыў штатным урачом Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі, за што быў узнагароджаны юбілейным знакам ведамства імператрыцы Марыі[1]. У гады руска-турэцкай вайны выконваў абавязкі ардынатара Гродзенскай акруговай лячэбніцы і Гродзенскага ваеннага шпіталя[1]. У 1915 годзе ў сувязі з пагрозай нямецкай акупацыі эвакуіраваўся разам са школай у Калугу. Там у 1919 годзе адбыўся апошні выпуск і пасля гэтага К. Кемарскі вярнуўся ў Гродна[1]. Памёр у Гродне 17 кастрычніка 1922 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках[1]. Грамадская дзейнасцьДоктар і педагог прымаў дзейны ўдзел у інтэлектуальным і грамадскім жыцці горада. Будучы вернікам, ён з’яўляўся пастаянным членам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва[1]. Сям’я![]() Быў жанаты з Аляксандрай Іванаўнай Кемарскай (1857—1904)[1]. Дачка Валянціна (?-пасля 1944) была замужам за ваенным урачом К. Бялецкім. Загінула ў ГУЛАГу[1]. Узнагароды
ПамяцьУ гонар лекара-падзвіжніка ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім вучылішчы заснаваны дзве стыпендыі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia