Канстанцін Уладзіслаў Пац
Канстанцін Уладзіслаў Пац (? — 1686) — ураднік і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяПаходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Паца і Соф’і з Галоўчынскіх. Харужы надворны літоўскі з 1658, стараста васількаўскі. Служыў у войску, з 1657 года камандаваў казацкай (легкаконнай шляхецкай) харугвай, палкоўнік войска ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў удзельнічаў у аблозе Вільні (1660), бітвах на р. Бася (1660), пад Кушлікамі (1661) і Шкловам (1664), а таксама ў вайне 1673 года супраць Турцыі. Прыхільнік прафранцузскай партыі Крыштофа Зыгмунта Паца і праекта выбараў караля пры жыцці яго папярэдніка. Атрымаў у спадчыну маёнткі князёў Галоўчынскіх, валодаў Княжыцамі, Сенькавам і Рафалавам у Аршанскім павеце, Чартарыйскам на Валыні, Беразіном, Даневам, Домжарыцамі, Шытавам, Усачамі, Вілейкамі, Ветрынам. Сям’яУ шлюбе з Аляксандрай з Лісоўскіх (пам. пасля 1689) меў двух сыноў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia