Гарадскі пасёлак
Ветрына
Ад былой сінагогі застаўся толькі фундамент
Ветрына на карце Беларусі ±
Ветрына [ 3] — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці , на аўтадарозе Полацк — Вільнюс . За 23 кіламетры ад Полацка. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. Насельніцтва 2 134 чал. (2017)[ 4] .
Назва
Тыпалагічная паралель — прускі тапонім Wetir-kaymen (цяпер у "прускай" частцы Польшчы, у паваенны час пераназвана ў Wiatrowiec ), ад прускага witra "вецер", kaimis "вёска". Дакладнейшы пераклад тапоніма быў бы "Ветравічы". [крыніца? ]
Гісторыя
Упершыню Ветрына згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства .
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Ветрына апынулася ў складзе Расійскай імперыі , дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета . У пачатку XX ст. воласці налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ветрына ўвайшло ў склад Беларускай ССР , аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР . У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР , дзе яно у 1924—1931 і 1935—1960 гадах было цэнтрам раёна (у 1931—1935 гадах у складзе Полацкага раёна ).
У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 мястэчка акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і ваколіцах 1384 жыхароў.
21 студзеня 1958 Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка [ 5] . З 1960 года зноў у Полацкім раёне.
11 ліпеня 2004 годзе ў Ветрыне ўрачыста асвяцілі новы касцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча [ 6] . 9 снежня 2004 адбылося зацверджанне герба : «у блакітным полі іспанскага шчыта залаты млын»[ 7] .
Насельніцтва
Эканоміка
філіял швейнай фабрыкі «Віцябчанка»
участак Лепельскага дрэваапрацоўчага аб’яднання
Інфраструктура
У Ветрыне працуюць прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі , сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 3 бібліятэкі, аптэка.
Славутасці
Касцёл
Каля Ветрына размяшчаецца гарадзішча Глінскі замак , за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.
Касцёл блас. Юрыя Матулевіча (2001—2004)
Сраценская царква (сяр. XX ст.)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Ваенныя абарончыя ўмацаванні (доты).
Вядомыя асобы
Страчаная спадчына
Уніяцкая царква Св. Міхала Арханёла (пабудавана ў 1728 , зруйнавана пасля 1924 года)
Праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы (пабудавана ў 1811 , знішчана пасля 1911 года).
Гл. таксама
Зноскі
↑ а б http://analytics.nca.by/res/docs/Ветрино_2012-2019.pdf
↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2025.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн. : Тэхналогія , 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU ).
↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 января 1958 г. «О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок»
↑ Кансекрацыя святыні ў Ветрына на Catholic.by
↑ Указ Президента Республики Беларусь № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области»
↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0 . С. 257.
↑ Перепись населения — 2009. Витебская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Цэнтр Аграгарадкі Вёскі
Гісторыя (з 1924)
Гарады
Наваполацк (з 1963, не ўваходзіць у склад раёна)
Полацк (з 1924; у 1938—2013 гадах не ўваходзіў у склад раёна)
Гарадскія пасёлкі Рабочыя пасёлкі Сельсаветы
Адамоўскі (1954—2013)
Азінскі (з 1975)
Алёсаўскі (1927—1954)
Арлейскі (1927—1968)
Астроўшчынскі (1931—1935, з 1960)
Бабыніцкі (1931—1935, з 1962)
Баравухскі (з 1968)
Баярскі (1924—1954)
Бельскі (1924—1975)
Булаўкаўскі (1924—1954)
Вароніцкі (1931—1935, з 1962)
Васільеўскі (1927—1948)
Верхачэнскі (1924—1954)
Ветрынскі (1931—1935, з 2004)
Гарадоцкі (1931—1935)
Гаранскі (з 1954)
Гарбачэўскі (1962—1965)
Гомельскі (1931—1935, з 1960)
Грамоўскі (1924—1954, 1960—1968)
Домнікаўскі (1924—1960)
Дрэтунскі (1927)
Дудчынскі (1962—1964)
Заборскі (1962—1965)
Завозерскі (1960—2013)
Замшанскі (1931—1954)
Заскарскі (1931—1935, 1960)
Захарніцкі (1954—1960)
Зялёнкаўскі (з 1968)
Казьянскі (1962—1963)
Клётчынскі (1962—1966)
Кушлікаўскі (1931—1954)
Лаўжанскі (1962—1966)
Ліцвінаўскі (1931—1935, 1960)
Маласітнянскі (з 1927)
Махіроўскі (1924—1968)
Мішневіцкі (1962—1963)
Наўліцкі (1931—1935)
Нацкі (1931—1935, 1960—2004)
Обальскі (1962—1966)
Палатоўскі (з 1954)
Парэцкі (1962—1965)
Руднянскі (1931—1935, 1968—1989)
Салоніцкі (1924—1954, з 1968)
Семянецкі (1924—1935)
Сосніцкі (1924—1954)
Струнскі (1924)
Сяляўшчынскі (1962—1965)
Сястронкаўскі (1924—1968)
Тродавіцкі (1962—1965)
Тросніцкі (1954—1960)
Трудаўскі (1968—2004)
Тураўлянскі (1924—1935, 1960)
Фарынаўскі (1960—1968, з 1989)
Чырванаборскі (1962—1965)
Шацілаўскі (1924—1954)
Шпакоўшчынскі (1931—1935, 1960—2004)
Экіманскі (з 1924)
Юравіцкі (1924—1954, 1964—2013)