Канстанцін Юльянавіч Канановіч
Канстанцін Юльянавіч Канановіч (8 снежня 1872, вёска Грабаўка, Магілёўская губерня — 15 сакавіка 1954) — беларускі вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і дробнага служачага. Агульную адукацыю атрымаў у Гомельскай 6-класнай прагімназіі і Чарнігаўскай гімназіі. Закончыўшы з адзнакай у кастрычніку 1899 г. медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў земскім урачом у мястэчку Уваравічы Гомельскага павета. Лячыў хворых і пісаў першую навуковую працу, вывучаў стан урачэбнай дапамогі сельскаму насельніцтву і назіраў за будаўніцтвам бальніцы, займаўся санітарна-гігіенічнымі пытаннямі. У чэрвені 1906 г. пераехаў у Магілёў, атрымаў пасаду ўрача земскай управы. Пасля праходжання спецыялізацыі ў Пецярбургу па захворваннях вуха, горла і носа ў тым жа годзе стаў першым спецыялістам па гэтых хваробах у Магілёўскай губерні. На працягу сваёй урачэбнай дзейнасці напісаў звыш 50 навуковых прац, надрукаваў больш 60 папулярных артыкулаў. Быў арганізатарам першага губернскага з’езда ўрачоў, які адбыўся ў 1907 г. Значным фактычным статыстычных матэрыялам напоўнена манаграфія К. Ю. Канановіча. У ёй коратка апісана гісторыя сельскай медыцынскай часткі ў губерні, паказаў на крайні недахоп лячэбных і санітарных устаноў. Прапановы К. Ю. Канановіча ляглі ў аснову многіх рэкамендацый першага з’езда ўрачоў Магілёўскай губерні, які адбыўся ў 1907 годзе[1][2]. У маі 1911 г. заняў пасаду магілёўскага санітарнага ўрача. Па яго прапанове ў горадзе быў створаны шэраг санітарных устаноў: прышчэпачны пункт, лабараторыя, дэзінфекцыйна-транспартнае бюро і інш., пачата рэгістрацыя інфекцыйных хворых, імунізацыя насельніцтва. Будучы ваенным урачом, у 1914—1918 гг. узначальваў санітарна-эпідыміялагічную службу ў павятовым аддзеле аховы здароўя, працягваючы адначасова працаваць як спецыяліст. У гады Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, паехаў на фронт і працаваў там па спецыяльнасці. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі. 15 сакавіка 1954 г. К. Ю. Канановіч памёр у г. Уладзіміры. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia