Канстанцін і Алена (абразок)
Канстанцін і Алена — аднабаковы нагрудны абразок прамавугольнай формы, выяўлены ў 1967 г. на тэрыторыі Верхняга замка пад час працы археалагічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі АН БССР пад кіраўніцтвам Г. В. Штыхава. АпісаннеНа вонкавай паверхні, на якой, магчыма, была пазалота, у абрамленні адзінарнага вузкага борціка, рэльефныя выявы імператара Канстанціна (каля 280—337 гг.) — злева і яго маці Св. Алены (каля 255—330 гг.) — справа, якія перад сабой трымаюць васьміканцовы з касым падножжам крыж. Абедзве фігуры франтальныя, у поўны рост. У парадным аддзенні візантыйскіх імператараў — далматыках, на галовах — вянцы (эмблемы вярхоўнай улады — боскай і зямной). На ніжняй частцы адзення Св. Алены прымацаваны да пояса псеўдафаракій (кавалак тканіны, які па форме нагадвае шчыт) з выявай васьміканцовага з касым падножжам крыжа. У левым верхнім вуглу няроўна прадрапаны кірылічны надпіс. АўтарЛічыцца, што твор зроблены мясцовым майстрам, які быў знаёмы з візантыйскай і рускай іканаграфіяй і адначасова знаходзіўся пад уплывам западнаеўрапейскага мастацтва, аб чым сведчаць яўныя раманскія рысы выканання: кароны западнаеўрапейскага тыпу, укарочанныя прапорцыі і буйныя рысы твару, празмернасць арнаментацыі[1]. ЗначэннеАбразок сведчыць пра тарговыя і палітычныя сувязі Полацка з Візантыяй у XII-XIII стст.; адносіцца да рэдкіх помнікаў дробнай пластыкі, эпіграфікі і рэлігійнага культу. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia