Канькі (археалагічны помнік)
![]() ![]() Канькі́ — археалагічны помнік — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры каля вёскі Канькі (Віцебскі раён, Беларусь). За 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Цербахунь. Займае выспу правага берага ракі Заходняя Дзвіна. Пляцоўка памерам 40х60 м, паўднёвая частка размыта ракой. Умацавана равамі глыбінёй 1,5 і 2 м і 3 кальцавымі валамі: адзін — вакол пляцоўкі, другі і трэці — на схіле, вышыня іх адпаведна 2,5, 2 і 1,5 м. Пляцоўка занята могілкамі. Даследавалі ў 1939 годзе А. М. Ляўданскі і К. М. Палікарповіч, у 1951 годзе Л. В. Аляксееў. Абследаваў у 1981 годзе Л. У. Калядзінскі. Культурны пласт 0,6—0,8 м. Падчас раскопак 1934 года знойдзены амаль цэлая печ-домніца памерамі 35х45 см, рэшткі жалезных шлакаў у сярэдзіне печкі і вакол яе, фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі. У 1940-я гады гарадзішча пачалі выкарыстоўваць ў якасці могілак: спачатку сюды хавалі людзей, якія былі забіты гітлераўскімі карнікамі, потым — жыхароў вёскі Канькі. У якасці могілак гарадзішча выкарыстоўвалі да сярэдзіны 1980-х гадоў. Галерэя
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia