Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч
Канстанцін Міхайлавіч Палікарпо́віч[2] (6 [18] сакавіка 1889, в. Белая Дуброва, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — 20 лютага 1963, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934), дыплом кандыдата гістарычных навук выдадзены ў 1951. БіяграфіяСкончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1909). Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павета. З 1926 года член гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта. З 1929 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР (у т.л. з 1944 загадчык сектара). У 1941—1942 гадах у эвакуацыі ў Казахстане, у час геалагічных экспедыцый даследаваў і археалагічныя помнікі. Даследаванні і адкрыцці![]() На тэрыторыі Беларусі і ў Бранскай вобласці адкрыў і вывучаў палеалітычныя (Бердыж, Елісеевічы, Падлужжа, Юдзінава, Юравічы) і мезалітычныя (Журавель, Крыжы) стаянкі, помнікі неаліту і бронзы (Крывіна, Стрэліца). Вёў разведвальныя работы з мэтай выяўлення новых помнікаў на рэках Беседзь, Дняпро, Іпуць, Сож, Случ і інш. Першым выказаў думку пра засяленне тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам у старажытным каменным веку. Вывучаў кастарэзнае мастацтва першабытных людзей. У пачатку 1930-х гадоў пачаў даследаваць першабытныя стаянкі на крывінскім тарфяніку паміж вёскамі Асавец Бешанковіцкага і Галоўск Сенненскага раёнаў Віцебскай акругі, матэрыял якіх датаваў бронзавым векам, аднак устрымаўся ад вызначэння іх культурнай прыналежнасці. ТворыАртыкулы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia