Канюхі (Ваўкавыскі раён)
Канюхі́[1] (трансліт.: Kaniuchi, руск.: Конюхи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета. ГісторыяВядома з канца XVII стагоддзя. У 1735 годзе Ян Сцыпіён і яго жонка заклалі кляштар дамініканцаў, які быў закрыты расійскімі ўладамі ў 1832 годзе. У 1796 годзе фальварак належаў Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 годзе дзяржаўны хутар, 1 двор, 6 жыхароў. У 1914 годзе 6 двароў, 62 жыхары. НасельніцтваНа 01.01.2004 г. 497 жыхароў. Інфраструктура![]() Цэнтр СВК «Радзіма-Агра». Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы, базавая школа, дзіцячы сад. Славутасці![]() Помнік мясцовым жыхарам — ахвярам фашызму, на заходняй ускраіне вёскі.
Страчаная спадчына
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia