Вёска
Гаўрыльчыцы
Гаўрыльчыцы на карце Беларусі ±
|
Гаўры́льчыцы[1] (трансліт.: Haŭryĺčycy, руск.: Гаврильчицы) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капацэвіцкага сельсавета.
Гісторыя
Вядомы з XVII стагоддзя ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2], шляхецкая ўласнасць. У 1667 годзе адносіліся да маёнтка Вызна.
З 1795 года, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспапітай, інкарпараваны ў склад Расійскай імперыі. Увайшлі ў склад Слуцкага павета Мінскай губерні, уласнасць князя Радзівіла[3]. У 1800 годзе — 34 двары, уласнасць Д. Радзівіла.
У пачатку XX стагоддзя ў Вызненскай воласці Слуцкага павета. 3 1921 года ў складзе Польшчы, у складзе гміны Чучавічы Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе — 121 двор[4]. 3 1939 года, пасля уз'яднання Заходняй Беларусі, ў складзе Беларускай ССР. 3 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Гаўрыльчыцкага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. У 1940 годзе мелі статус вёскі, 238 двароў. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 гадоў вёска акупіравана нямецкімі войскамі.
3 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці, з 14 жніўня 1979 года ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
У 1996 годзе у складзе вёскі знаходзілася 320 гаспадарак[5].
У 2011 годзе у складзе вёскі знаходзілася 262 гаспадаркі. Дзенічаў дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзел сувязі РУП «Белпошта» і ААТ АБ «Беларусбанк», урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, 1 магазіны[5].
У 2013 годзе, пасля скасавання Гаўрыльчыцкага сельсавета, Гаўрыльчыцы ўвайшлі ў склад Капацэвіцкага сельсавета[6].
Геаграфія
- Вёска знаходзіцца за 45 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Салігорск, за 178 км ад Мінска[7], каля правага берага ракі Лань.
Насельніцтва
- 1800 год — 143 жыхароў
- 1921 год — 787 жыхароў (377 мужчын і 410 жанчын, з якіх 780 асоб былі праваслаўнымі і 7 яўрэямі)[4].
- 1940 год — 1208 жыхароў
- 1996 год — 735 жыхароў, 320 двароў[5][7]
- 2009 год — 574 жыхара
- 2011 год — 586 жыхароў[5]
Памятныя мясціны
- Магіла ахвяр фашызму[7].
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[5]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь; [рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 2 [Карты] / [складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» ў 2012 г.; спецыяльны змест атласа распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — атлас (347, [4] с.): каляр., карты, тэкст, іл., факсім., паказальнік. — С. 110. — ISBN 978-985-508-497-7.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 3 [H-Kępy] / wyd. pod red. Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego, Władysława Walewskiego. — Warszawa: F. Sulimierski i Wł. Walewski, 1882. — S. 41.
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8: Województwo poleskie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa: GUS, 1924. — VII, [7], 82, [2] s.: err. — S. 37.
- ↑ а б в г д Культура Беларусі: энцыклапедыя: [у 6 т.] / рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 3: Г — З. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 687 с.: іл., каляр. іл., партр., факсім. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
Літаратура
Спасылкі
 |
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|