Капліца-пахавальня Вольскіх
Капліца-пахавальня Вольскіх — каталіцкая капліца ў Жалезніцы Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палове XIX ст. з цэглы як родавая пахавальня роду Вольскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане[1].
Архітэктура![]() Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся), сцены крапаваны пілястрамі. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, асвятляецца 2 бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. У інтэр’еры алтар у выглядзе 6-пілястравага ампірнага порціка з трохвугольным франтонам і ляпнымі гірляндамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем з 2 ярусамі арачных нішаў для пахаванняў[1] (разрабаваныя і разбураныя)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia