Жалезніца (Баранавіцкі раён)
Жале́зніца[1] (трансліт.: Žalieznica, руск.: Железница) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы — Ліда. ГісторыяВядома з 1471 года як маёнтак, які належаў Кезгайлам, з 1554 года Хадкевічам. У XVII стагоддзі ўласнасць Камароўскіх, потым Кашыцаў. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе была пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1879 годзе праваслаўны прыход налічваў каля 2600 прыхаджан, царква мела каля 100 дзес. зямлін, у тым ліку ворыва 65 дзесяцін, сенажаці 10 дзесяцін, лесу 10 дзесяцін; дзейнічалі капліца, вінакурны завод. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царква і царкоўна-прыходская школа. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў. Да 17 лютага 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2], да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Памятныя мясціныСтрачаная спадчынаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia