Капліца Аляксандра Неўскага (Паддубна)
Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага пабудавана каля в. Паддубна Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗа 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Гара. Пабудавана ў 1912 г., калі войскі рускай 3-й Заходняй арміі пад камандаваннем генерала А. П. Тармасава 31 ліпеня 1812 г. атрымалі перамогу над карпусамі аўстрыйскім К. Шварцэнберга і саксонскім Ж. Л. Рэнье. На сценах капліцы былі высечаны назвы воінскіх часцей, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны загінуўшых воінаў. На фасадзе мелася мемарыяльная металічная пліта з надпісам «Доблесным предкам, погибшим в бою при Городечно». У гады Вялікай Айчынай вайны была разбурана (захаваўся 8-гранны мараваны подыум). Адноўлена ў 1992—93 гг. паводле праекта, распрацаванага ў архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект». АрхітэктураУ аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі капліцы пакладзены формы класіцызму. Вырашаны цэнтрычным 8-гранным збудаваннем, узнятым на высокі мураваны подыум. Вежападобны будынак накрыты пластычным па форме ўвагнута-выпуклым гранёным купалам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя грані капліцы крапаваны па баках пілястрамі. Па цэнтры прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным праёмам, да якога вядзе лесвіца подыум. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia