Шаняўскі сельсавет
Шаняўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Шані. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шанёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чахецкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзечненскага сельсавета (вёскі Гарадзечна, Жабін, Лібія, Паддубна, Прылуччына, Сасноўка і Харкі)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1372 чалавекі[4], з іх 87,9 % — беларусы, 6,1 % — украінцы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1063 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia