Капліца Святых Барыса і Глеба (Заброддзе, Нарачанскі сельсавет)
Капліца Святых Барыса і Глеба — праваслаўная капліца ў в. Заброддзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Нарач Вілейскага раёна. ГісторыяУ 2001 годзе Барыс Цітовіч задумаў будаўніцтва ў Заброддзі Барысаглебскай[2] (заступнікаў усіх вайскоўцаў) капліцы-помніка па палеглых у абедзвюх сусветных войнах. Месца пад яе будоўлю блаславіў тады сам мітрапаліт Філарэт. Будаўніцтва капліцы распачалося ў 2003 годзе. У 2004 годзе Цітовіч Б. Б. узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», якую ахвяраваў на фінансаванне будоўлі. «З сям’ёй вырашылі тады, што атрыманыя грошы, а далі іх на нараджэнне Хрыстова, трэба і ахвяраваць на боскую справу. За тыя грошы мы пачалі будаваць капліцу. А калі ўжо тое-сёе самі зрабілі, то пачалі дапамагаць і простыя людзі. Дапамагалі калгас, лясгас.»[3] 9 мая 2010 г. адбылася паніхіда па загінулых воінах; з таго часу капліца выкарыстоўваецца як культавы будынак і як мемарыяльны музей. У той жа год, побач з капліцай была пабудаваная двух’ярусная драўляная званіца. ![]() 7 мая 2011 года ля капліцы быў усталяваны крыж у памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача[4]. Прастольнае свята9 мая і 6 жніўня — дзень дабрадзейных князёў Барыса і Глеба. Архітэктура![]() Пабудавана з дрэва на левым беразе Нарачанкі, на паўднёвым ускрайку вёскі. Складацца з двух памяшканняў. Першае – прытвор, у якім месціцца музей з экспанатамі і дакументамі. У другім праходзяць паніхіды ў памяць па загінулых[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia