Заброддзе (Нарачанскі сельсавет)
Забро́ддзе[1] (трансліт.: Zabroddzie, руск.: Забродье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 118 км ад Мінска, на рацэ Нарач. ГісторыяУ 1897 годзе засценак у Вілейскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя 46 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Бараўцаўскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 25 лістапада 1948 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. З 11 верасня 1975 года ў Нарачанскім сельсавеце. Землі ў складзе калгаса імя XXI з’езда КПСС. Насельніцтва
Славутасці![]() ![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia