Свята-Ільінская царква (Нарач, Вілейскі раён)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аг. Нарач Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() Першы ўспамін пра праваслаўную царкву ў Нарачы адносіцца да 1582 года. У 1866 годзе з-за трухлявасці будынка царкву нават збіраліся зачыніць, але ўсёж-ткі ў 1877 годзе пачалося будаўніцтва новага храма з цэглы. На пачатку 1882 года царква ў Нарачы была асвечана. У час Першай сусветнай вайны немцы гаспадарылі ў Нарачы з 15 па 29 верасня 1915 г. Памяшканне царквы яны выкарыстоўвалі для ўтрымання палонных і параненых, пры тым маёмасць храма захавалася. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у пачатку 1960-ых гадоў царква была зачынена і ператворана ў склад калгаса. Вярнулі будынак вернікам у маі 1990 г. і наноў асвечана мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам 15 жніўня 1992 года. Святары
![]()
АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя кананічная чатырохчасткавая: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда пад канічным дахам. Шатровыя пакрыцці двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы і кубападобнага асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных шыях. Галоўны ўваход аформлены масіўным арачным парталам, бакавыя — арачнымі нішамі. Атынкаваныя фасады расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі. Аб’ёмы акаймаваны прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, вуглавымі шырокімі лапаткамі, белізна якіх кантрастна вылучаецца на паліхромным фоне шліфаванай бутавай муроўкі сцен, якая ўзбагачана мазаічнай кладкай швоў дробным шчэбнем. Інтэр’ерУнутры памяшканні аб’яднаны шырокімі прасветамі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца драўляны двух’ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой. Царскія вароты выкананы скразной расліннай разьбой з абразамі-таблеткамі евангелістаў. ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia