Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)
Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы — праваслаўная капліца ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Царквы Святога Іосіфа ў аг. Іжа. ГісторыяЗнаходзіцца на могілках, на заходнім краі вёскі, на месцы старадаўняй капліцы-царквы, вывезеннай у 1986 годзе ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту[1][2]. Пабудавана з дрэва, намаганнямі тагачаснага настаяцеля Іжскай царквы айца Вячаслава (Вабішчэвіча) і мясцовых жыхароў[3], па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Будаўніцтва распачалося позняй восенню 2006 года, асвячэнне адбылося 22 мая 2008 года[4]. Архітэктура![]() Кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, злучаным з апсідай трохсхільным вальмавым дахам. У завяршэнні — 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 слупах. Бакавыя сцены аздобленыя двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia