Шлях перамогі
«Шлях перамогі»— вілейская раённая газета, орган Вілейскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Афіцыйная назва арганізацыйнай структуры — Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» і праграма радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё». Рэгіён распаўсюджвання — Вілейскі раён Мінскай вобласці (па падпісцы і праз "Саюздрук"). ГісторыяПачала выдавацца 8 сакавіка 1945 года. Выходзіла спачатку пад назвай «За Савецкую Радзіму», а з 1962 года носіць назву «Шлях перамогі».Першыя два выпускі газеты рэдакцыя падрыхтавала ў будынку Куранецкага РК КП(б)Б, а затым на вуліцы Савецкай, 7, тады яшчэ гарадскога пасёлка Куранец. Першым рэдактарам выдання быў былы партызан, камісар аднаго з атрадаў партызанскай брыгады імя Даватара Павел Якаўлевіч Мазуронак. 5 ліпеня 1946 года цэнтр Куранецкага раёна быў перанесены з Куранца ў Вілейку, раён перайменаваны ў Вілейскі [1][2][3]. Дзейнасць«Шлях перамогі» выдаецца два разы на тыдзень, па серадах (8 старонак) і суботах (16 старонак з праграмай тэлебачання). Рэалізуецца па падпісцы і праз кіёскі «Мінаблсаюздруку». Тыраж газеты складае 6 000 экзэмпляраў, каляровасць 4 + 1. Існуе інтэрнэт-версія выдання, а таксама маецца радыёаддзел «Вілейскае радыё». Аўдыторыя слухачоў складае каля 15 тысяч віляйчан. Выходзе ў эфір на частаце 107,4 МГц у сераду і пятніцу з 06.15 да 06.30, субота з 07.05 да 07.20. У выпусках - навіны, інфармацыя, інтэрв'ю. Неаднаразова станавілася прызёрам у рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах сярод сродкаў масавай інфармацыі [4][5][6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia