Царква Святога Іосіфа (Іжа)
Іосіфаўская царква — праваслаўны храм у аг. Іжа Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Мае прыпісную капліцу Свяціцеля Мікалая Цудатворцы у в. Каралеўцы. ГісторыяПраваслаўная царква ў Іжы існавала ўжо ў XVI ст., з XVII стагоддзя апынулася ва ўладанні Віленскай капітулы і стала ўніяцкай. Паступова ў XIX ст. Кішчанская царква, як і адпаведная вёска (Іжа-Кішчанская) па найменаванні войтаўства стала звацца Іжскай. Пасля 1839 года, з далучэннем Уніяцкай Царквы да Рускай праваслаўнай, храм у Іжы (1774 года пабудовы) пераабсталявалі і асвяцілі пад тытулам Святога Іосіфа Абручніка[1]. У пачатку XX ст. будынак царквы значна нахіліўся на паўночны бок. Епархіяльныя архітэктары ў 1903 і 1908 гг. палічылі яе зусім непрыгоднай для богаслужэння, але храм яшчэ дзейнічаў не менш дзесяці гадоў. Пасля Першай сусветнай вайны, у складзе Польскай рэспублікі, з 1922 г. на месцы старога храма распачалося будаўніцтва новай драўлянай царквы. З мэтай аднаўлення ўніяцтва і пераманньвання праваслаўнай паствы ў каталіцызм, царкву паставілі алтаром на захад. Але прыхаджане адразу запрацівіліся такой палітыцы і святар Ружыцкі, што вёў будаўніцтва да 1929 г. быў вымушаны аставіць прыход. Пабудаваная ў 1922—1929 гг., пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1963 годзе царква была закрыта. Пэўны час памяшканне храма пуставала, пасля выкарыстоўвалася пад збожжасховішча калгаса «Рассвет», пазней — калгасны музей. З 1989 года пачалося адраджэнне храма і ўжо ў лютым 1990 г. царква была асвечана наноў. З 2002 па 2004 гг. па блаславенні Патрыяршага Экзарха Філарэта праводзілася рэканструкцыя купалоў, храм набыў новы від. Настаяцелі
АрхітэктураТвор архітэктуры ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX ст. Трохчастковую кампазіцыю фарміруюць трох’ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда. двухсхільны дах завершаны па цэнтры высокім цыліндрычным барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. ![]() Папярэдні храм з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства з асацыяцыйнымі рысамі гатычнай архітэктуры. Вертыкальнасць кампазіцыі надавалі бакавыя чацверыковыя вежы франтальнага фасада, высокі франтон двухсхільнага даху паміж імі, вертыкальная шалёўка фасадаў і вежаў, прапарцыянальныя суадносіны вышыні зруба і даху (1:1). Строгасць і выразнасць будынка былі абумоўлены адсутнасцю дэкору. Адзінай пластычнай формай з’яўляліся цыбулепадобныя галоўкі над сферычнымі купаламі вежаў. Перад царквой стаяла мураваная брама ў выглядзе 2 адасобленых пілонаў, 1-ы ярус якіх меў арачны праход, 2-і — адкрытую слуповую галерэю-званіцу пад вальмавым гонтавым дашком. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia