Капліца Трох Свяціцелей
Капліца Трох Свяціцелей — частка комлекса Успенскай царквы ў Львове, помнік архітэктуры. У архітэктуры капліцы перапляліся традыцыі народнай і рэнесанснай архітэктуры. ГісторыяКапліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 1578—1591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 1846—1847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў. Апісанне![]() Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia