Капліца (Клесіна)
Капліца ў Клесіне — праваслаўная капліца у в.Клесіна Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёвым ўсходзе ад вёскі, пры дарозе Клесіна — Добравічы, ля месца былой сядзібы. ГісторыяПабудаваная з бутавага каменя не пазней сярэдзіны ХІХ стагоддзя[1], як каталіцкая склеп-капліца. Меркавана аўтарам будаўніцтва з'яўляўся гаспадар маёнтка Клесіна — Ян Каверскі[2]. Была прыпісаная да Крывіцкага касцёлу. ![]() Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. капліцу зачынілі і ў 1869 г. (ці па іншых звестках у 1871 г.)[3] пераасвяцілі ў праваслаўную. У міжваенны час, у складзе Польскай рэспублікі, была вернутая католікам. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, святыню зноў зачынілі і з цягам часу яна стала ператварацца ў руіну. На пачатку 1990-ых гг. была адноўлена і зараз адносіцца да прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы ў Крывічах. Архітэктура![]() Прамавугольны ў плане аб'ём з трохграннай алтарнай часткай, з вылучаным на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам. Над уваходам, магчыма, капліца завяршалася вежачкай. Накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. На фоне бутавай муроўкі сцен адметна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў і ўвахода, крапаваныя пілястры на фасадах, прафіляваныя карнізы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia