Франкакратыя![]()
Франкакратыя (грэч. Φραγκοκρατία), або Лацінакратыя (грэч. Λατινοκρατία), — перыяд у гісторыі Грэцыі, у эпоху Сярэднявечча, які пачаўся пасля Чацвёртага крыжовага паходу ў 1204 годзе, калі на тэрыторыі заваяванай Візантыі быў створаны шэраг дзяржаў крыжакоў. Тэрмін паходзіць ад таго, што праваслаўныя грэкі, а таксама большасць народаў Усходняга Міжземнамор'я называлі каталікоў «лацінянамі» або «франкамі». Характэрнымі рысамі перыяду франкакратыі былі нестабільная палітычная сітуацыя і агульная разрозненасць франкскіх дзяржаў. Пасля большасць дзяржаў зноў былі заваяваны грэкамі, за выключэннем Іанічных астравоў і асобных фартоў, якія засталіся пад уладай Венецыянскай рэспублікі. Завяршыўся перыяд франкакратыі з заваяваннем Грэцыі Асманскай імперыяй. |
Portal di Ensiklopedia Dunia