Караліна Бадэнская
Фрыдэрыка Караліна Вільгельміна Бадэнская (ням.: Friederike Karoline (Caroline) Wilhelmine von Baden; 13 ліпеня 1776[1], Карлсруэ — 13 лістапада 1841[1], Мюнхен) — прынцэса Бадэнская, курфюрсціна Баварская, пасля першая каралева Баварыі, жонка караля Максіміліяна I. Старэйшая сястра рускай імператрыцы Лізаветы Аляксееўны і каралевы Швецыі Фрыдэрыкі. Бабуля аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа I і імператрыцы Сісі. БіяграфіяКараліна нарадзілася 13 ліпеня 1776 года ў сям’і Карла Людвіга Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Сястра-двайнятка Амаліі Бадэнскай. Прынцэса разглядалася ў нявесты герцагу Энгіенскага, французскаму прынцу крыві, але з прычыны палітычных праблем яе сям’я адмовілася ад шлюбу. 9 сакавіка 1797 года Караліна стала другой жонкай курфюрста Пфальц-Цвайбрукенскага Максіміліяна Баварскага. У 1806 годзе спыніла існаванне Свяшчэнная Рымская імперыя. Муж Караліны атрымаў тытул караля Баварыі. Караліна ж стала каралевай-кансорт. Каралеве Караліне было дазволена застацца ў пратэстанцкай рэлігіі і наведваць сваю царкву, што было адзіным выпадкам для каралеў Баварыі. Сваім дочкам Караліна спрабавала прышчапіць пачуццё доўгу і адказнасці. Караліна памерла 13 лістапада 1841 года, перажыўшы мужа на шаснаццаць гадоў. З прычыны таго, што каралева вызнавала пратэстанцкую рэлігію, пахаванне было вельмі сціплым. Дзеці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia