Максіміліян I Іосіф ВітэльсбахМаксіміліян I (ням.: Maximilian I. von Bayern), таксама Максіміліян I Іосіф (27 мая 1756 — 13 кастрычніка 1825) — курфюрст Баварыі з 16 лютага 1799 па 1 студзеня 1806 года (як Максіміліян IV), кароль Баварыі з 1 студзеня 1806 года, з дынастыі Вітэльсбахаў. БіяграфіяСын прынца Фрыдрыха Пфальц-Цвейбрукен-Беркенфельдскага і Марыі Францыскі Зульцбахскай. У 1795 годзе атрымаў у спадчыну Цвейбрукен, а па спыненні са смерцю Карла Тэадора Пфальц-Зульцбахскай лініі ў 1799 годзе стаў курфюрстам Пфальц-Баварыі і герцагам Юліха і Берга. Мноства кляштароў было пры ім скасавана, універсітэт перанесены з Інгальштата ў Ландсгут, заснавана Акадэмія мастацтваў, палепшана школьная справа, прадпрыняты карэнныя рэформы ў ваенным ведамстве, фінансах, сялянскіх справах, судаводстве і паліцыі. У памяць пра ўдзел Максіміліяна ў секулярызацыі баварскай адукацыі яго імя (разам з імёнамі заснавальнікаў) носяць два ўніверсітэты Баварыі: Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса-Максіміліяна і Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна. Сям'яУ 1785 годзе ён ажаніўся з Аўгустай Вільгельмінай Гесэн-Дармштацкай (1765—1796), у іх было 5 дзяцей:
Стаўшы ўдаўцом ва ўзросце 40 гадоў, Максіміліян I ажаніўся другі раз у 1797 годзе з Каралінай Бадэнскай (1776—1841), дачкой Карла Людвіга Бадэнскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся: ![]()
Зноскі
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia