Каралішчавіцкі сельсавет
Каралі́шчавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Каралішчавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каралішчавіцкі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцянецкага (7 населеных пунктаў: Ветка, Ельніца, Каралішчавічы I, Каралішчавічы II, пасёлак Каралішчавічы, Мацавічы і Стайкі) і Абчацкага (5 населеных пунктаў: Верхняе Сіняло, Забылінне, Калодзежкі, Ніжняе Сіняло і Язвы) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia