Ельніца (Мінскі раён)
Е́льніца[1] (трансліт.: Jeĺnica, руск.: Ельница) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 6 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Ельніца (Трасцянка). Каля вёскі месціцца спартыўны комплекс «Стайкі». ГісторыяУ 1778 годзе засценак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць І. Прушынскага, ёсць вадзяны млын. У 1791 годзе засценак маёнтка Каралішчавічы, шляхецкая ўласнасць у Менскай парафіі. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года Ельніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска на правым беразе ракі Ельніца (Трасцянка), уласнасць каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі і Станіслава Прушынскага. У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні маёнтка Каралішчавічы, уласнасць М. Прушынскага. У 1897 годзе вёска Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года тэрыторыя была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. ![]() Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсавета[2], да 20 студзеня 1960 года — у склад Трасцянецкага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia