Трасцянецкі сельсавет
Трасцяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малы Трасцянец. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каралішчавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Ветка, Ельніца, Каралішчавічы I, Каралішчавічы II, пасёлак Каралішчавічы, Мацавічы і Стайкі)[1]. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навадворскага сельсавета[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia