Караняед буракоў![]() Караняед буракоў[1] — захворванне раслін, выкліканых рознымі грыбамі і бактэрыямі. Паражае часцей за ўсё буракі, у першую чаргу праросткі і ўсходы[2][3]. Узбуджальнікамі з’яўляюцца грыбы Aphanomyces cochlioides, Phoma betae, Pythium debarianum, рызактонія Адэргольда (Rhizoctonia aderholdii), віды роду фузарыум (Fusarium) і бактэрыі з родаў Pseudomonas, Serratia і інш.[1][3] Акрамя буракоў, сустракаецца ў капусты, шпінату, агуркоў і іншых раслін[4]. Узбуджальнікі перадаюцца праз глебу або распаўсюджваюцца з насеннем. Сімптомы караняеду ў буракоў залежаць ад канкрэтнага ўзбуджальніка. Большасць іх паражае расліны на ранніх стадыях развіцця (часам да выхаду парасткаў на паверхню), і толькі від Phoma betae прадстаўляе небяспеку для дарослых раслін. Як правіла, агульнымі сімптомамі з’яўляюцца пабурэнне і загніванне каранёвай шыйкі і з’яўленне перацяжак, якія прыводзяць да палягання сцяблінак. Пры паразе грыбамі роду Phoma карэньчыкі пакрываюцца чорнымі кропкамі — пікнідамі ; віды роду Pythium прыводзіць да ўтварэння белай цвілі; Rhizoctonia утварае бурую грыбніцу на паверхні праросткаў; Fusarium — бела-ружовы міцэлій на карэньчыках[4]. Расліны адстаюць у росце; зніжаецца маса караняплодаў і іх цукрыстасць; пры моцным паражэнні расліны гінуць[4][5]. Найбольш распаўсюджанымі ўзбуджальнікамі з’яўляюцца Phoma betae і Pythium debarianum, якія паражаюць пасадкі буракоў нават у спрыяльных для раслін умовах. Астатнія грыбы паражаюць толькі аслабленыя расліны: напрыклад, пры вырошчванні на пераўвільготненай, празмерна кіслай глебе, пры недахопе цяпла[2]. Развіццю захворвання спрыяюць таксама нізкая якасць насення, недахоп пажыўных рэчываў, рэзкія ваганні тэмпературы, нязменнае вырошчванне культуры пры вырошчванні[3][5]. Меры барацьбы — пратручванне насення, севазварот, вапнаванне глебы, унясенне ўгнаенняў і падкормкі, прарэджванне ўсходаў з выдаленнем слабых раслін і т. п[2][1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia