Карл Вільгельмавіч Багеміле
Карл Вільгельмавіч Багемі́ле (руск.: Карл Вильгельмович Багемиле (Багемиль)) — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнік[1]. БіяграфіяСкончыў акадэмію ў Рыме. У 1811—1826 гадах гродзенскі губернскі архітэктар. Творчасць![]() ![]() Распрацаваў праект рэканструкцыі ратушы ў Гродне ў класіцыстычным стылі, ажыццёўлены ў 1815—1826 гадах. Распрацаваў праект павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы старажытных пабудоў Гродна. У 1822 годзе займаўся рамонтам часткі дома Агінскага і казармы юнкераў ў Гродне[3]. У 1822 годзе на тэрыторыі Фарных могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе[3][4]. У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе Кобрыне[3][5]. У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцы[3][6][7]. 4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»[3][8]. СпадчынаУ Дзяржаўным архіве ў Лодзі захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia