Новы замак (Гродна)
Новы замак у Гродне — адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны XVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзідэнцыя караля і месца правядзення соймаў. З’яўляецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2-й паловы XVII ст. Гісторыя![]() ![]() Будаўніцтва пачалося ў 1737 годзе па праекце дрэздэнскага архітэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўніцтва ў 1751 годзе Іаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца бралі ўдзел І. Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевіч. У 1780-я гады рэканструкцыю праводзіў Дж. Сака. У 1793 годзе ў Сенатарскай зале каралеўскага палаца прайшоў так званы «Маўклівы сойм» — апошні, надзвычайны сойм Рэчы Паспалітай. Яго вынікам стаў другі падзел Рэчы Паспалітай. Разбураны нацыстамі ў час Другой сусветнай вайны, перабудаваны ў 1952 годзе па праекце архітэктара У. Вараксіна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Зараз у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У 1994 годзе чырвоную зорку са шпіля замка паспрабавалі зняць, каб у будучыні замяніць на флюгер з выявай Святога Губерта і аленя, сімвала Гродна. Гэтаму перашкодзілі абласныя чыноўнікі[1]. У 2009 годзе двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50-гадовых акацый, а каля ўваходу блакітныя елкі. Але ў 2010 годзе па ініцыятыве дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Юрыя Кетурка праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што «У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы» і такім чынам гродзенцаў пазбавілі яшчэ аднаго месца адпачынку. Да 2019 года ў правае крыло Новага замка займала Гродзенская абласная бібліятэка імя Яўхіма Карскага. У пачатку 2020 года яна адкрылася на вуліцы Карбышава, у былым будынку Нацыянальнага банка.[2] У памяшканнях Новага замка праводзяцца часовыя выставы.[3] АрхітэктураБудаўнічае вырашэнне палацавага ансамбля было звязана з прынцыпамі палацава-замкавага феадальнага будаўніцтва тагачаснай эпохі. У структуры гарадской забудовы палац займаў адасобленае становішча. Аднак выключна ўдалы рэльеф мясцовасці надаў яму значэнне адной з апорных кампазіцыйных кропак сілуэтнай лініі правабярэжнай часткі горада. Умовы берагавога рэльефу вызначылі кампактнасць палацавага ансамбля, згрупаванага на невялікім плато. У ансамбль уключаны і службовыя мураваныя пабудовы, якія ствараюць за левым крылом палаца гаспадарчае карэ. Палацавы ансамбль быў створаны паводле барочнай планіровачнай схемы, з самастойнымі службовым і парадным дварамі. ![]() Буйнамаштабны двухпавярховы аб’ём палаца мае П-падобную ў плане кампазіцыю. Тыповы для палацавых ансамбляў сярэдзіны XVII ст. парадны двор стваралі бакавыя флігелі і ажурная агароджа з цэнтральнай брамай. Да цэнтральнага корпуса прымыкала палацавая капліца, вылучаная ў самастойны аб’ём. Да нашага часу капліца не захавалася. Палац меў мансардавы дах з фігурнымі слыхавымі вокнамі. Цёмна-карычневая чарапіца ў спалучэнні з зялёнай афарбоўкай будынка стварала маляўнічую, каларытную кампазіцыю. Рытм праёмаў фасада ўскладняўся міжпаверхавым пасам квадратных філёнгаў. Павышаная пластыка і дэкаратыўная насычанасць характэрныя толькі для цэнтральнага і бакавых уваходаў. Тут вылучаюцца раскрапоўка спаранымі пілястрамі, тонка прарысаваная арнаментальная ляпніна з гірляндамі, фамільнымі гербамі. Цэнтральны рызаліт галоўнага фасада раскрапаваны спаранымі пілястрамі з капітэлямі, што дэкарыраваны ляпнымі арнаментальнымі гірляндамі ў стылі ракако. Шырокае выкарыстанне асіметрыі, адсутнасць ордэрных элементаў характарызуюць будынак як цікавы помнік архітэктуры. ПланіроўкаДля ўнутранай планіроўкі палаца характэрнае падоўжна-восевае прасторавае вырашэнне цэнтральнай параднай групы памяшканняў, асноўныя з якіх паслядоўна размешчаны на падоўжнай восі плана: вялікі вестыбюль, зала і палацавая капліца. Такім чынам, ужо з вестыбюля раскрываецца планіровачны абрыс залы, а потым працяглая перспектыва капліцы. У бакі ад авальнай залы разыходзяцца анфілады іншых памяшканняў. Планіроўка вылучаецца і першай у гісторыі архітэктуры Беларусі авальнай залай, якая з боку дваровага фасада выступае акруглым аб’ёмам — характэрнай формай архітэктуры ракако. Інтэр’ерСтрымана-строгае вырашэнне экстэр'еру палаца супрацьпастаўлена пышнаму і насычанаму дэкаратыўнай аздобай інтэр’еру. Асабліва вылучаліся Сенатарская і Круглая залы, упрыгожаныя разьбою ў стылі ракако. У 80-я гады XVII ст. інтэр’еры былі распісаны дэкаратарам Манькоўскім. Акруглыя і зрэзаныя вуглы памяшканняў прыстасоўваліся пад каміны і дэкаратыўную скульптуру. КапліцаПрамавугольную ў плане капліцу аб’ядноўваў з палацам невялікі пераход. Да тарца капліцы прымыкала двух’ярусная вежа-званіца з гранёным шпілем. Выкарыстанне ў дэкоры капліцы дэкаратыўных ваз, ракавін, апор у форме пальмы, драпіроўкі, гратэскнага арнаменту, скульптурных кампазіцый таксама характэрна для архітэктуры ракако. Брама![]() Да нашага часу добра захавалася толькі палацавая брама ў выглядзе праезду, фланкіраванага манументальнымі пілонамі са скульптурнымі групамі сфінксаў і амураў. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia