Сталовічы
Стало́вічы[1] (трансліт.: Stalovičy, руск.: Столовичи) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, на р. Смалянка. Праз аграгарадок праходзіць шаша Баранавічы — Навагрудак. Насельніцтва 639 жыхароў, 249 гаспадарак (2005); 758 жыхароў (2009). У 1771 годзе каля мястэчка адбылася бітва між войскам Вялікага Княства Літоўскага (што падтрымала Барскую канфедэрацыю)[3] і войскам Расійскай імперыі. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Сталовічы (Стваловічы) згадваюцца ў XIV стагоддзі[4] як дзяржаўнае ўладанне. У першай палове XV стагоддзя вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 года пацвердзіў вялікі князь Казімір. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намеснікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім[5]. У XVI стагоддзі Сталовічы атрымалі статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета і належала Мікалаю Радзівілу «Сіротку», які збудаваў тут драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль у 1609 годзе заснаваў Сталовіцкую камандорыю Мальтыйскага ордэна, збудаваў драўляны касцёл. У 1639 годзе на яго месцы ўзвялі мураваную капліцу. Мураваны касцёл пачалі будаваць у 1736 годзе. У часы Барскай канфедэрацыі ў 1771 годзе пад Сталовічамі адбылася буйная бітва, у якой рускія пад камандаваннем Аляксандра Суворава разбілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам вялікім Міхалам Казімірам Агінскім. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску і па-польску: «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У 1793 годзе паселішча атрымала статус горада і зрабілася цэнтрам павета. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сталовічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Навагрудскага павета Слонімскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. З 1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. Тут працавалі пошта, карчма, знаходзіўся ваенны гарнізон. У 1814—1815 гадах у воінскай часці служыў будучы дзекабрыст Кандрат Рылееў. З 1842 года ў Мінскай губерні. Станам на 1867 год у мястэчку працавалі народнае вучылішча, касцёл, царква, адбываліся 2 кірмашы на год. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1868 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. у 1879 годзе яе прыход налічваў каля 3 тыс. вернікаў (пісьменнымі былі толькі 10 %). Царква мела каля 130 дзесяцін зямлі, у тым ліку 75 дзесяцін ворыва. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі народнае вучылішча, 13 крам, царква, валасное праўленне, адбываліся 2 кірмашы на год. Найноўшы часСтанам на 1900 год у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 млыны, 2 праваслаўныя царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крам; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку XX стагоддзя — 95 двароў; побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор). Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сталовічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з мястэчкам размяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы). У 1939 годзе Сталовічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
Насельніцтва
Інфраструктура![]() У Сталовічах працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, млын, Дом быту, сталовая, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, З магазіны. Да 1953 года існавала школа, пераведзеная пазней у пасёлак Кастрычніцкі, за 1,5 км ад Сталовічаў. Славутасці
У Сталовічах таксама знаходзіцца млын, збудаваны ў пачатку XX ст.
Славутыя землякі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia