Кармазінавы колерКармазінавы (#DC143C)
Кармазі́н, кармазі́навы колер (араб. قرمزي kirmizi ад قِرْمِز kirmiz — кермес, кашаніль) — цёмна-чырвоны колер, барвовы. ![]() Слова паходзіць ад санскрыцкага kr̥mi-jā — «з чарвяца здабытая» фарба, (параўн. літ.: kirmis «чарвяк»); арабскае qirmizī пазычылі цюркскія мовы (напр. крымскатат.: qırmızı «чырвоны») і раманскія: у сярэднявечнай лаціне cremesinus, у італьянскай carmisino, cremisi. Адтуль яно прыйшло ў іншыя еўрапейскія мовы, у тым ліку ў англійскую (crimson). У Вялікае Княства Літоўскае слова «кармазін» («тонкае сукно цёмна-чырвонага колеру») прыйшло разам з італьянскімі тканінамі. Францускае «carmin» мае тое ж паходжанне, што і «carmesin». У бальшыні кантэкстаў кармазінавы і кармінавы выступаюць як сінонімы[1]. Чырвоная фарба адпаведнага адцення выраблялася з дубовага чарвяца з Міжземнамор’я, Паўднёвага Каўказа і Персіі[1]. ![]() На пісьме слова фіксуюцца з XVI стагоддзя: «Жупан чырвоны адамашкавы, кармазыноваю бурнатнаю кітайкаю падшыты» (1582). Але, відавочна, яго ўжывалі і раней. Ён быў сінонімам статусу і заможнасці — старую багатую арыстакратыю называлі кармазінавай шляхтай. Гэтае ж адценне чырвані выкарыстоўвалася і на зямельных харугвах[1]. У праграмным артыкуле «Пра нашу літаратурную мову» (Узвышша, № 2, 1927) Уладзімір Дубоўка, заклікаючы ўзбагачаць яе словамі з гаворак, старабеларускай мовы і прафесійных арго, як прыклад прыводзіць акурат каляронімы[1]:
У Насовіча, у С. Некрашэвіча і М. Байкова яшчэ «кармазыно́вы». Але літаратурная практыка, пачынаючы з 1920-х гадоў, аддала перавагу варыянту «кармазы́навы». Цяпер выкарыстоўваецца пераважна варыянт «кармазі́навы», хоць сустракаюцца і іншыя[1]. Кармазінавы колер выкарыстаны на стужцы Медаля за баявыя заслугі, заснаванага ў 2023 годзе Радай БНР[2]. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia