Кармеліцкая вуліца (Мсціслаў)
Кармеліцкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Часткова пешаходная. Назва паходзіць ад кармеліцкага кляштара, размешчанага ў пачатку вуліцы. За савецкім часам перайменавана ў Першамайскую вуліцу. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[1]. Згодна з іншай інфармацыяй, назву Кармеліцкая раней насіла вуліца Кірава[2]. Размяшчэнне![]() Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Юрчанкі і Леніна, да якіх паралельна. Складаецца з двух адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Кірава і завяршаецца каля будынка Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа, недаходзячы да вуліцы Савецкай. Другі, пешаходны, адрэзак пачынаецца ад вуліцы Савецкай, з паўднёвага захаду прымыкае пешаходная Пірагоўская вуліца, пасля скрыжавання з Пралетарскай вуліцай пераходзіць у Першамайскую вуліцу. Даўжыня вуліцы складае каля 390 м. Забудова![]() Няцотны бок
Цотны бок![]()
ПаркіКвартал паміж вуліцамі Пірагоўскай і Савецкай займае парк Міру. Помнікі
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia