Помнік Пятру Мсціслаўцу (Мсціслаў, каля езуіцкага касцёла)

Помнік
Помнік Пятру Мсціслаўцу
54°01′18″ пн. ш. 31°43′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Скульптар Мікалай Маліноўскі
Дата заснавання 1986
Дата пабудовы 1986 год
Глобус Беларусі globustut.by/mstislavl/i…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Пятру Мсціслаўцу — першы помнік аднаму з беларускіх друкароў, паплечніку рускага першадрукара Івана Фёдарава, Пятру Цімафеевічу Мсціслаўцу ў горадзе Мсціславе, у якім ён нарадзіўся.

Устаноўлены ў 1986 годзе на Першамайскай вуліцы (цяпер Кармеліцкай) паміж будынкамі былых мужчынскай гімназіі і езуіцкага касцёла. Аўтарам помніка стаў скульптар Мікалай Маліноўскі, для якога гэта была таксама дыпломная праца[1]. Кнігадрукар прадстаўлены ў манаскім адзенні яшчэ ў юнацкім узросце, мабыць, перад пераездам у Маскву. Ён сядзіць на грудзе камянёў і паказвае рукой у бок Расіі[2].

У 2001 годзе на Цэнтральнай плошчы горада падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ўстаноўлены другі помнік друкару.

Зноскі

  1. Край у часы Вялікага княства Літоўскага (1230 - 1569 гг.)(недаступная спасылка)
  2. МСТИСЛАВЕЦ ПЕТР(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2019. Праверана 7 лютага 2015.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya