Пірагоўская вуліца
Пірагоўская вуліца — пешаходная вуліца ў цэнтральнай частцы горада Мсціслава Магілёўскай вобласці. Пірагоўская вуліца ўпершыню згадваецца ў 1645 годзе. Назву, верагодна, атрымала з прычыны таго, што выводзіла на дарогу, што вяла ў бок сучаснай вёскі Пірагова[1]. За савецкім часам перайменавана ў вуліцу Урыцкага. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назва[2]. РазмяшчэннеАрыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Пралетарскай, да якіх паралельна. Пачынаецца ад скрыжавання з Кармеліцкай вуліцай у яе пешаходнай частцы каля былога кляштар езуітаў, перасякае вуліцы Леніна, Камсамольскую, Калініна ў яе пешаходнай частцы, з паўночнага захаду прымыкае плошча Пятра Мсціслаўца, пасля скрыжавання з вуліцай Варашылава пераходзіць у вуліцу вуліцу Урыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 450 м. ЗабудоваНяцотны бок![]()
![]()
Цотны бок![]()
ПаркіКвартал паміж вуліцамі Кармеліцкай і Леніна займае парк Міру. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia