Карсакаўскі раён (Арлоўская вобласць)
Карса́каўскі раён (руск.: Корсаковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Карсакава. ГеаграфіяКарсакаўскі раён мяжуе з Новадзеравенькаўскім, Навасільскім і Мцэнскім раёнамі, а таксама з Тульскай вобласцю. Плошча раёна складае 690,87 км². ГісторыяДа 1245 года землі цяперашняга раёна ўваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства, пасля яго распаду адышлі да Глухава-Навасільскага княства. З сярэдзіны і да канца XV стагоддзя яно было пад уладай Рэчы Паспалітай, а пасля ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. Карсакаўскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. ЭканомікаЭканоміка рэгіёна амаль не мае прамысловасці, а асноўным складнім з’яўляецца сельская гаспадарка. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia