Карчоўскі сельсавет (Хойніцкі раён)
Карчо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Карчоў. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карчовае. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Гарошкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. У 1938 годзе вёска Карчовае перайменавана ў Карчоў. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Забалацкага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia