Пталамей I Сатэр
Пталамей I Сатэр (Πτολεμαῖος Σωτήρ, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367—285 да н.э.): цар егіпецкі (323—285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі. Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў. Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету». Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах[2]. Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia