Кастусь Альшэўскі
Кастусь Альшэўскі (нар. 1922) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Маладзечанскай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка»[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Новая Гута Вілейскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці). Пасля Другой сусветнай вайны працаваў дырэктарам Скародскай школы Ільянскага раёна Маладзечанскай вобласці. У 1947 годзе далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Належаў да маладзечанскай групы Сяргея Яноўскага. У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. Такім чынам, «Чайка» таксама была выкрытая, бо з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі. Кастусь Альшэўскі быў арыштаваны органамі МДБ 16 жніўня 1947 года і засуджаны ваенным трыбуналам у Мінску 21 лістапада 1947 года паводле артукулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада савецкай радзіме і антысавецкая агітацыя) да 10 гадоў зняволення і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мінску і канцлагерах СССР. Далейшы лёс не вядомы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia