Кастусь Харашэвіч |
Імя пры нараджэнні |
Канстанцін Іванавіч Харашэвіч |
Дата нараджэння |
6 ліпеня 1927(1927-07-06) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
12 ліпеня 2013(2013-07-12) (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
мастак |
Жанр |
пейзаж |
Вучоба |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладзечанскі раён — 12 ліпеня 2013) — беларускі мастак-жывапісец[1].
Біяграфія
Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладзечанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусветнай вайны[2]. Прымаў удзел у дзейнасці СБМ[3].
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958). Дыпломная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».[1]. Член Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Член мастацкай суполкі «Пагоня».[4].
Сузаснавальнік разам з Ядвігай Раздзялоўскай[5] студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечне.
Творчасць мастака-пейзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павілля і ўсёй Беларусі[1].
Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэннем галерэі партрэтаў дзеячаў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў[1]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.
Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінскім абласным краязнаўчым музеі Маладзечна, Скандынаўскім цэнтры ў Мінску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Германіі, ЗША, Канадзе і Ізраілі[1].
У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася персанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.[6]
Аўтар кнігі ўспамінаў «Зведанае і перажытае», 2004 год.
Памёр 12 ліпеня 2013 года ў Маладзечне[7]. Пахаваны 13 ліпеня там жа на старых могілках[8].
Персанальныя выстаўкі
Адзнакі
Асноўныя творы
- 1956 — «Старое Заслаўе»
- 1958 — «Сцяжынка майго дзяцінства»
- 1960 — «Від на Мядзел»
- 1961 — «Мой родны кут»
- 1962 — «Мястэчка»
- 1963 — «Паўстанне нарачанскіх рыбакоў»
- 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам»
- 1966 — «Вялікдзень»
- 1967 — «Выступленне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
- 1971 — «Прадвесне»
- 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
- 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
- 1977 — «Вільня. Зарэчча»
- 1978 — «Раскіданае гняздо»
- 1979 — «Зіма ў Маладзечне»
- 1980 — «Браслаўскія азёры»
- 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
- 1984 — «Пасля навальніцы»
- 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
- 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
- 1995 — «Нацюрморт»
- 1997 — «Руіны Наваградка»
- 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
- 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
- 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстання на Беларусі 1863 г.»
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6
- Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн. 1994 г. — т.6
- Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г.
- Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік. — Мн. 1998 г.
- Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцця і творчасці. — 2006 г.
- Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001 г. — № 4. — С. 26-29
- Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. № 6 — люты 1992 г.
- Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г.
- Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Мінская праўда — 9 чэрвеня 1998 г.
- Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г.
- Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г.
- Сысун Л. «Навек с мастацтвам звязаны». // Маладзечанская газета, 6 ліпеня 2000 г.
- Кастусь Харашэвіч. «Зведанае і перажытае». // 2004 год.
Спасылкі