Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Рукшаніцы)
Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні драўляны каталіцкі храм у вёсцы Глыбачцы (колішняя вёска Рукшаніцы) Ушацкага раёна. ГісторыяПершы парафіяльны драўляны касцёл існаваў з 1774 года (ксёндз Стафан Леановіч). У 1804 годзе намаганнямі парафіян і ксяндза Аляксандра Якубоўскага пастаўлены новы драўляны храм. Калісьці тут была езуіцкая місія, потым сяліліся дамініканцы. У 1912 годзе налічвалася 607 парафіян. Храм зруйнаваны ў 1939 годзе. Архітэктура![]() Архітэктура крыжова-купальнага храма мела народна-этнаграфічны характар і рысы стылю барока. Галоўны фасад фланкіравалі дзве трохярусныя чацверыковыя шатровыя вежы, якія завяршаліся макаўкамі і мелі паміж сабой двухгранны шчыт. Ярусы вежаў вылучаліся шырокімі гонтавымі адлівамі. Цэнтральны восьмігранны зруб завяршаўся адкрытым у інтэр’еры шатром з цыбульчатай галоўкай на восьмігранным барабане. Ніжэйшыя бакавыя прамавугольныя прырубы пад двухсхільнымі дахамі і трохгранная апсіда з бакавымі сакрысціямі надавалі кампазіцыі будынка барочную яруснасць і аб’ёмную поліганальнасць. 3 вертыкалізмам кампазіцыі храма кантраставала гарызантальная шалёўка фасадаў, на фоне якой вылучаліся прамавугольныя вокны і брусы-сцяжкі. Галоўны ўваход вылучаўся трохвугольным франтонам, над якім фасад быў прарэзаны акном хораў і ўмацоўваўся брусамі-сцяжкамі. Мастацкімі рарытэтамі інтэр’ера з’яўляліся разная драўляная скульптура Хрыста і старажытны арган з бубнамі і званочкамі старажытнай работы з разьбой у стылі барока. Галерэя хораў раскрывалася ў залу ступеньчатай аркай і мела парапет, філёнгі якога запаўняла алейная размалёўка з выявамі музычных інструментаў. У апсідзе стаяў 2-калонны драўляны алтар, адмежаваны ад малітоўнай залы жалезнай рашоткай у выглядзе атычнай аркатуры. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia