Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Шэметава)
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму. ГісторыяПабудаваны Сулістроўскімі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., у 1902 годзе рэстаўрыраваны і павялічаны. АрхітэктураКасцёл мураваны, аднанефны, крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і развітым трансептам, накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны порцікам з чатырма трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Над парталам галоўнага ўваходу паўкруглае акно, паміж бакавымі парамі калон неглыбокія конхавыя нішы. Тарцы трансепту вырашаныя ў выглядзе двухкалонных порцікаў. Сцены бакавых фасадаў з прамавугольнымі вокнамі. З паўднёвага захаду ад касцёлу размешчаная званіца, пабудаваная ў XIX ст. з дрэва. Касцёл і званіца дзейнічаюць. Інтэр’ерУ інтэр'еры сцены раскрапаваныя пілястрамі з пазалочанымі карынфскімі капітэлямі. Аконныя праёмы ўпрыгожваюць каляровыя вітражы. Алтар дэкарыраваны пазалочанай драўлянай разьбой. Высокія хоры з арганм абапіраюцца на два шматгранныя слупы. Насценная размалёўка на евангельскія сюжэты ўключае раслінны арнамент. Амбон выкананы ў стылі ракако ў выглядзе чашы (разьба, пазалота), якую падрымлівае птушка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia