Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір)
Касцёл Святой Троіцы — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя. ГісторыяПабудаваны ў 1713—1714 гг. Крыштафам і Ядвігай Зяновічамі ў в. Засвір Мядзельскага раёна ў стылі барока. Кляштар кармелітаў дзейнічаў у 1697—1831 гг., парафія існуе з 1832 г. У 1865—1920 гадах касцёл перабудаваны пад царкву. Касцёл адноўлены ў 1990 годзе. Комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураКасцёл — мураваны аднанефны храм з дзвюхвежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай, накрыты высокім двухсхільным дахам (над апсідай паніжаны і пераходзіць у конусападобны). У цэнтры да галоўнага фасада прылягае невялікая паўкруглая прыбудова, якая мае рысы абарончага збудавання. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтраваная на галоўным фасадзе: плоскія прамавугольныя і паўцыркульныя нішы, трохвугольны атыкавы франтон і фігурныя завяршэнні вежаў. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі. Неф перакрыты драўляным корабавым скляпеннем. З поўначы да касцёла прылягае мураваны П-падобны ў плане аднапавярховы будынак кляштара, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор. Планіроўка калідорная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У баку ад касцёлу стаіць невялікая мураваная брама і вежа-званіца — квадратны ў плане будынак на бутавым цокалі, накрыты чатырохсхільным шатром. Па восі вежы ўсталяваны слуп, у кожнае рабро якога, паступова падымаючыся ўгару, урэзаны ступені з тоўстых плах, якія пашыраюцца па меры аддалення ад восі, а таксама падступёнкі[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia