Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Наваполацк)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 1999—2004 гг. з цэглы ў Наваполацку. Гісторыя29 чэрвеня 1992 года была зарэгістравана парафія. 30 верасня 2001 года біскуп Уладзіслаў Блін, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі, урачыста заклаў вуглавы камень касцёла, прывезены адной з парафіянак з Аліўнага Сада ў Іерусаліме, які быў асвячоны рымскім папай Янам Паўлам II 23 верасня 2002 года ў Астане, сталіцы Казахстана. АрхітэктураТвор архітэктуры постмадэрнізму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з 8-граннай цэнтральнай часткай, завершанай 8-гранным светлавым барабанам пад пакатым шатровым пакрыццём. Да фасада далучана 4-ярусная 4-гранная званіца, завершаная спічастым шатром. Грані цэнтральнага аб’ёму прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучаны 2-павярховы адміністрацыйна-жылы корпус. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia